Полк Калиновського розповів європейським політикам про війну в Україні

Полк Калиновського розповів європейським політикам про війну в Україні

2024-02-07 15:32:32

Полк Калиновського розповів європейським політикам про війну в Україні

До уваги шановного читача газети "Гомін Галичини" важлива інформація від бійців Полку Калиновського, які боронять Україну від рашистів-загарбників, а саме:

 Командири Полку Калиновського провели зустрічі з білорусами та політиками в 11 містах Європи.

Як пройшли зустрічі, про що на них говорили у нашому репортажі за посиланням: https://bel.army/news/2711.html

01 February 2024

 

«Гатовыя змагацца»

Новыя кантакты, сумесныя праекты і аб'яднанне вакол ідэі вызвалення Беларусі — такія вынікі публічных сустрэч прадстаўнікоў Палка Каліноўскага ў еўрапейскіх гарадах.

Камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў «Кіт» і намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук правялі сустрэчы з беларусамі ў 11 гарадах Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны і Літвы.  Агулам сустрэчы наведала каля тысячы беларусаў. 

 

Часам памяшканні не маглі змясціць усіх, хто прыйшоў пагутарыць з кіраўніцтвам палка.  Фота: прэс-служба ПКК.

 

Асноўнымі тэмамі, якія ўздымаліся беларусамі на сустрэчах, былі тэма ўдзелу беларусаў у ваенных дзеяннях ва Украіне, палітычны аспект дзейнасці Палка і тэма вызвалення Беларусі.

«Ёсць шмат непраўдзівай інфармацыі вакол вайны. У асноўным гэта вынік дзейнасці расiйскай прапаганды. Напрыклад, ходзяць непраўдзівыя чуткі аб тым, што ва ўкраінскім войску дрэннае стаўленне да беларускіх добраахвотнікаў. Мы пастараліся развеяць гэтыя ілжывыя міфы і максімальна поўна распавесці пра Полк. Ну і вядома ж, усіх беларусаў, якія прыйшлі на сустрэчы з намі, цікавіла пытанне палітычнага кiрунку дзейнасці Палка і больш шырокае пытанне — вызваленне Беларусі. Прыемна, што беларусы за мяжой не забываюць пра Беларусь, хочуць вярнуцца ў родную краіну і гатовыя змагацца за гэта» — кажа Дзяніс «Кіт» Прохараў.

 

Часам памяшканні не маглі змясціць усіх, хто прыйшоў пагутарыць з кіраўніцтвам палка.  Фота: прэс-служба ПКК.

 

У гэтым аспекце беларусаў цікавяць шляхі супрацоўніцтва з Палком. Мы прапануем шырокі спектр магчымасцей па працы ў гэтым напрамку. Гэта і рэалізацыя сумесных праектаў па розных напрамках, і валанцёрства, і праходжанне вайсковага навучання з далейшым знаходжаннем у нашым рэзерве і непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях у складзе Палка. І па выніках сустрэч мы з беларусамі Еўропы пачнем разам рэалізацыю некалькіх патрэбных ідэй».

«Гэтыя героі — мая надзея, што зло прайграе».  Як прайшлі сустрэчы з дыпламатамі

 

Паездкі з'яўляліся часткай стратэгіі па аб'яднанні беларусаў вакол ідэі вызвалення роднай краіны. Раней з гэтай мэтай Палком імя Каліноўскага ў Кіеве была арганізавана канферэнцыя «Шлях да волі». «Для вызвалення Беларусі патрэбны не толькі ваенны аспект, але і палітычная праца. У час нашай паездкі па еўрапейскіх гарадах прайшлі кансультацыі са структурамі, якія падпісалі Мемарандум па выніках канферэнцыі. Запланаваны далейшыя сумесныя дзеянні» — кажа Вадзім Кабанчук.

 

Прадстаўнікі ПКК падчас сустрэчы з Чэшскімі дыпламатамі.  Фота: Marek Ženíšek, Twitter 

 

Каліноўцы правялі шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі. Так, у Празе беларусы сустрэліся з былым намеснікам міністаркі абароны і цяпер урадавым упаўнаважаным па рэканструкцыі Украіны Томашам Копэчным, кіраўніком знешнепалітычнага камітэта палаты дэпутатаў чэшскага парламента Марэкам Жэнiшэкам i дэпутатам парламента Ондржэем Коларжам,  публіцыстам і філосафам Пятром Главачэкам.

Пасля гэтай сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага камітэта палаты дэпутатаў чэшскага парламента Марэк Жэнiшэк напісаў у сябе на старонцы ў Твітэры  (цяпер «Х»): «Гэтыя героі — мая надзея, што зло прайграе».

Акрамя таго, дэпутаты перадалі беларускім ваярам прывітанне ад прэзідэнта Чэхіі Пятра Паўла. Ён таксама хацеў бы прыняць удзел у сустрэчы дэпутатаў з беларускімі добраахвотнікамі, але праз шчыльны графік зрабіць гэтага не змог. Аднак запрасіў беларусаў на сустрэчу падчас iх наступнага прыезду.

Ва Уроцлаве ваяры мелі размову з дэпутатам польскага Сейма Міхалам Яросам.

«Акрамя таго, падчас сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі нам удалося наладзіць новыя кантакты і дасягнуць канкрэтных дамоўленасцяў» — дадаў Кабанчук.

З 21 студзеня па 1 лютага беларускія ваяры правялі сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Празе, Берліне, Познані, Быдгашчы, Гданску, Беластоку і Вільні.

оригінал статті натисни тут:

 

цей інформаційний лист розміщений для кращої медійної комунікації і інформування шановного читача газети "Гомін Галичини" про діяльність міжнародних організацій в Україні і Світі. Живемо і працюємо задля перемоги України у несправедливій війні яку розв'язала росія проти України

джерело: відкрите






Що ще читають на цю тему



Коментарів немає
Додати коментар


Коментар